Элегантны корпус Apple Keyboard з анадзіраванага алюмінія аздобіць любы працоўны стол у любым пакоі. Проста падключыце яе да парта USB на вашым кампутары Мак і дакраніцеся да нізкапрофільных клавіш.
Клавіятура мае клавішы для навігацыі па дакументах, лічбавую частку, а таксама функцыянальныя клавішы для хуткага доступу к наладкам яркасці, гучнасці, выцягванне дыску, прайгравання/паўзы, Exposé і г.д.
Два парта USB 2.0 дазваляюць падключаць не толькі мыш Mighty Mouse, але і высокахуткасныя перыферыйныя прыстасаванні, напрыклад, лічбавую камеру ці прынтар.*
Сістэмныя патрабаванні
- Кампутар Мак з USB 1.1 ці USB 2.0
- Mac OS X v10.4.10 ці пазней
- Абнаўленне праграмнага забеспячэння клавіатуры
*Прыстасаванні, якія спажываюць дастаткова вялікую колькасць энергіі ад USB-злучэння, такія як iPod, жорсткія дыскі і некаторыя флэш-накапляльнікі, могуць выкарыстоўвацца з новай клавіятурай толькі калі яна падключана да новага iMac у корпусе з алюмінія.
Як і яе правадная сястра, бесправадная клавіятура Apple Wireless Keyboard мае нізкапрофільны корпус з анадзіраванага алюмінія, які пасуе да любога Мака. Яна падключаецца пры дапамозе бесправадной тэхналогіі Bluetooth і дае вам магчымасць свабодна працаваць ці адпачываць у любой кропцы пакою ў радыусе 10 метраў.
Клавіятура мае функцыянальныя клавішы для хуткага доступу да разнастайных аперацый на Маке. Клавіятура аўтаматычна зніжае энергаспажыванне, калі вы ёй не карыстаецеся, і імгненна ўключаецца, калі вы дакранаецеся да клавіш.
Сумеснае карыстанне бесправадной клавіятурай Apple Wireless Keyboard і бесправадной мышкай Mighty Mouse падаруе вам надзвычайны стыль і свабоду.
Сістэмныя патрабаванні
- Mac з бесправадной тэхналогіяй Bluetooth
- Mac OS X v10.4.10 ці пазней
- Абнаўленне праграмнага забеспячэння клавіатуры
- Наяўнасць клавіятуры і мышы для першапачатковай наладкі
- Тры AA батарэйкі (у камплекце)








