Апошнія навіны

RSS

Apple абнаўляе лінейку iMac

Кампанія Apple прадставіла цалкам абноўленую лінейку кампутараў iMac з найноўшымі працэсарамі Intel Core i3, Core i5 і Core i7, а таксама магутнымі графічнымі платамі. Новая лінейка iMac — самая прадукцыйная ў гісторыі; кампутары аснашчаны двухядзернымі працэсарамі з тактавай частатой да 3,6 ГГц, чатырохядзернымі працэсарамі с хуткасцю да 2,93 ГГц, а таксама магутнымі дыскрэтнымі графічнымі працэсарамі ATI Radeon HD 5750. Новы Magic Trackpad, з алюмінія і шкла, аткрывае для карыстальнікаў iMac магчымасці Multi-Touch — кіраванне кампутарам пры дапамозе інтуітыўных жэстаў, які так падабаюцца ўладальнікам ноўтбукаў Mac. [2 жніўня]

Apple прадстаўляе новы Mac Pro з падтымкай да 12 працэсарных ядзер

Кампанія Apple прадставіла лінейку новых кампутараў Mac Pro з падтрымкай да 12 працэсарных ядзер і на 50% большай прадукцыйнасцю ў параўнанні з кампутарамі папярэдняга пакалення. Аснашчаны самымі сучаснымі 4-ядзернымі і 6-ядзернымі працэсарамі Intel Xeon, абсалютна новым графічным працэсарам ATI і магчымасцю дадаткова ўсталяваць SSD-дыск аб’ёмам да 512 ГБ, новы Mac Pro працягвае забяспечваць неверагодную прадукцыйнасць і простае пашырэнне для самых патрабавальных карыстальнікаў і прафесіяналаў. [2 жніўня]

Apple прэзентуе новы 27-цалёвы LED Cinema Display

Кампанія Apple прадставіла новы 27-цалёвы манітор LED Cinema з неверагодным распазнаваннем 2560 x 1440 кропак на цалю. Карысная плошча яго экрана на 60% болей, чым у 24-цалёвай мадэлі. Новы манітор LED Cinema ідэальна пасуе кампутарам сямейства MacBook і настольным кампутарам Mac — бо ў яго ёсць убудаваная відэакамера iSight, мікрафон, дынамікі, парты USB 2.0 з аўтаномным сілкаваннем і ўніверсальны адаптэр MagSafe. [2 жніўня]

Apple прэзентуе абсалютна новы Mac mini

Кампанія Apple прадставіла цалкам абноўлены Mac mini ў неверагодна кампактным алюмініевым корпусе з графічным модулем, які забяспечвае падвоеную прадукцыйнасць, новым портам HDMI, а таксама новым слотам для карт SD. Mac mini — гэта самы эканамічны настольны кампутар у свеце і самы даступны спосаб карыстацца магчымасцямі Mac OS X, iLife і Mac OS X Snow Leopard Server. Mac mini з усталяванай аперацыйнай сістэмай Mac OS X Snow Leopard Server ідэальна пасуе для малога бізнесу ў якасці персанальнага сэрвера, які падтрымлівае электронную пошту, сінхранізацыю календараў, захоўванне дадзеных, запаснае капіраванне Time Machine, стварэнне вэб-сервераў Wiki і падкастаў высокай якасці, а таксама шмат іншага. [16 чэрвеня]

Чарговая канферэнцыя «Адукацыя 2.0»

21 траўня 2010 на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылася чарговая канферэнцыя «Адукацыя 2.0» пад назвай «Што вы ведаеце пра Mac OS? Міфы і рэальнасць». Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Інтэрнэт-садружнасці клубаў iClubby, «Суполкі карыстальнікаў Macintosh in Belarus (MiB)», а таксама кампаній Hi-Tech, IT-Max і інкубатара бізнес праэктаў БДУІР. [27 траўня]

Pro Studio Series 2010

Далучайцеся да нас 9 чэрвеня, каб пазнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне аўдыё-, відэа- і фотавытворчасці на Mac. На мерапрыемстве Pro Studio Series 2010 будуць дэманстравацца новыя версіі Final Cut Studio, Logic Studio і Aperture 3, а таксама пашыраная сістэма рашэнняў, яка пераўтварае Mac у ідэальную платформу для творчых прафесіяналаў. Падрабязнасці і рэгістрацыя. [29 красавіка]

Apple абнаўляе ноўтбукі MacBook Pro

Кампанія Apple прэзентавала абноўленыя мадэлі ноўтбукаў MacBook Pro з больш хуткімі працэсарамі, магутнымі графічнымі карткамі NVIDIA, а таксама акумулятарамі з павялічаным рэсурсам. У нязменна папулярным 13-цалёвым MacBook Pro усталяваны новы графічны працэсар NVIDIA GeForce 320M, які павялічвае прадукцыйнасць на 80%, і інавацыйны ўбудаваны акумулятар, разлічаны на 10 гадзін працы. Новыя 15- і 17-цалёвыя мадэлі MacBook Pro атрымалі працэсары Intel Core i5 ды i7, а таксама новую тэхналогію аўтаматычнага выбару графічнага працэсара, якая дазваляе плаўна пераключацца паміж магутным працэсарам NVIDIA GeForce GT 330M і эканамічным Intel HD. [16 красавіка]

Apple абнаўляе ноўтбукі MacBook Pro

Кампанія Apple прэзентавала абноўленыя мадэлі ноўтбукаў MacBook Pro з больш хуткімі працэсарамі, магутнымі графічнымі карткамі NVIDIA, а таксама акумулятарамі з павялічаным рэсурсам. У нязменна папулярным 13-цалёвым MacBook Pro усталяваны новы графічны працэсар NVIDIA GeForce 320M, які павялічвае прадукцыйнасць на 80%, і інавацыйны ўбудаваны акумулятар, разлічаны на 10 гадзін працы. Новыя 15- і 17-цалёвыя мадэлі MacBook Pro атрымалі працэсары Intel Core i5 ды i7, а таксама новую тэхналогію аўтаматычнага выбару графічнага працэсара, якая дазваляе плаўна пераключацца паміж магутным працэсарам NVIDIA GeForce GT 330M і эканамічным Intel HD. [16 красавіка]

Другая канферэнцыя «Адукацыя 2.0»

27 сакавіка ў 12.00 на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск, вул. Гікала, 9 − 4-ы корпус БДУІР, ауд. 106) адбудзецца другая тэматычная канферэнцыя з серыі «Адукацыя 2.0», якая будзе прысвечана прадуктам кампаніі Apple. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інтэрнэт-садружнасць клубаў iClubby, «Суполка карыстальнікаў Macintosh in Belarus (MiB)», пры падтрымцы кампаній Hi-Tech, IT-Max і БДУІР. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходная рэгістрацыя. [24 сакавіка]

Apple прадстаўляе Aperture 3

Кампанія Apple прадставіла Aperture 3 - чарговы рэліз праграмы для прафесійнай апрацоўкі і арганізацыі фотаздмыкаў. Новая версія Aperture 3 мае магутныя, але простыя ў выкарыстанні інструменты, якія дапамагаюць палепшыць якасць здымкаў, паказаць іх з лепшага боку і кіраваць вялікімі калекцыямі фотаздымкаў на Mac. Aperture 3 - гэта прафесійныя магчымасці ў спалучэнні з прастатой iPhoto. Загрузіце 30-дзённую версію для выпрабавання. [10 лютага]

Apple прадстаўляе iPad

Кампанія Apple прадставіла iPad — рэвалюцыйнае прыстасаванне, якое дазваляе карыстацца Інтэрнэтам і электронай поштай, глядзець фотаздымкі і відэа, слухаць музыку, запускаць гульні, чытаць электронныя кнігі і шмат чаго яшчэ. Сэнсарны экран iPad мае высокае распазнаванне і падтрымлівае рэвалюцыйны інтэрфейс Multi-Touch, што дазваляе карыстальнікам фізычна ўзаемаджейнічаць з праграмнымі дадаткамі і кантэнтам. Таўшчыня iPad усяго 1,27 см, а важыць ён 680 грамаў — значна менш, чым у любога ноўтбука ці нэтбука. iPad уключае 12 інавацыйных праграмных дадаткаў, які былі распрацаваныя спецыяльна для яго, а таксама падтрымлівае практычна усе 140 000 дадаткаў з крамы App Store. «iPad дае пачатак прынцыпова новай катэгорыі прыстасаванняў, якая дазволіць карыстальнікам узаемадзейнічаць са сваімі дадаткамі і кантэнтам у значна блізкай, інтуітыўнай і прыемнай форме, чым калі-небудзь раней», — сказаў Сціў Джобс, глава карпарацыі Apple. [28 студзеня]

У Мінску прайшла канферэнцыя «Apple і Інтэрнэт»

Першая тэматычная канферэнцыя «Apple і Інтэрнэт» з цыклу «Адукацыя 2.0» адбылася 19 снежня 2009 года ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Арганізатарамі канферэнцыі выступіла Інтэрнэт-садружнасць клубаў «iClubby» і «Mac User Group Macintosh in Belarus (MiB)» пры падтрымцы кампаній «Hi-Tech» ("Лічбавыя рашэнні"), «IT-Max» і «AVPRO». Удзельнікамі канферэнцыі сталі студэнты і супрацоўнікі БДУ, якія прайшлі папярэднюю рэгістрацыю на сайце iclub.by. [21 снежня]

Першая мультымедыйна-прадметная лабараторыя Apple

У Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі адбылося адкрыццё першай мультымедыйнай лабараторыі на базе кампутарнага класа Apple. Дзейнасць лабараторыі – першы крок у межах рэалізацыі міжнароднага адукацыйнага праэкту кампаніі Apple пры падтрымцы аўтарызаванага дыстрыб'ютара Apple у СНД кампаніі ASBISc Enterprises Plc. На працягу года ў лабараторыі з асновамі выкарыстання аперацыйнай сістэмы Mac OS X і пакета программ iLife '09 будуць знаёміцца педагогі і вучні сталічных навучальных устаноў. [26 лістапада]

Аўтарызаваны сэрвіс-цэнтр Apple у Беларусі

Паважаныя карыстальнікі прадукцыі Apple, мы з задавальненнем паведамляем, што з 6 лістапада ў Мінску на базе кампаніі "Сэрвіс Кропка Бай" афіцыйна распачаў сваю працу аўтарызаваны сэрвіс-цэнтр Apple у Беларусі. Цэнтр ажыццаяўляе гарантыйную і пост-гарантыйную падтрымку прадукцыі Apple. [12 лістапада]

Першая спецыялізаваная крама Apple

5 лістапада аўтарызаваны партнёр Apple у Беларусі кампанія "Белы Церам" адчыніла першую спецыялізаваную краму па продажы прадукцыі кампаніі Apple і аксэсуараў да яе. Крама працуе штодзённа з 10 да 20 гадзін і знаходзіцца па адрасе Мінск, пр. Пераможцаў, 19. [12 лістапада]

Apple прадстаўляе новы iMac

Сёння кампанія Apple прадставіла цалкам новую лінейку iMac з выдатнымі 21,5- і 27-цалёвымі шырокімі экранамі з шкла ад краю да краю алюмініевага корпусу. Новыя кампутары iMac атрымалі яшчэ больш хуткія чатырох-ядзерныя працесары Core i5 і i7 з тактавай частатой ад 3,06 ГГц, якія падвойваюць прадукцыйнасць. Кожны новы iMac пастаўляецца ў камплекце з бесправадной клавіатурай і ўнікальнай бесправадной мышкай Magic Mouse - першай у свеце мышкай Multi-Touch. [20 кастрычніка]

Apple прэзентуе Magic Mouse

Сёння кампанія Apple прадставіла новую бесправадную мыш Magic Mouse — першую мыш з тэхналогіяй Multi-Touch. Гэтая тэхналогія ўпершыню з'явілась у iPhone, iPod touch і трэкпадах ноўтбукаў Mac і дазваляе працаваць пры дапамозе простых жэстаў. Замест механічных кнопак, калёсікаў і шарыкаў пракруткі, уся паверхня Magic Mouse гэта адзіная вобласць Multi-Touch. Magic Mouse уваходзіць у камплект кожнага iMac, а таксама прадаецца асобна. [20 кастрычніка]

Apple абнаўляе MacBook

Сёння кампанія Apple прадставіла абноўленую версію папулярнага ноўтбука MacBook у новым трывалым корпусе unibody з полікарбанату, яскравым экранам з светладыёднай падсветкай, шкляным трэкпадам Multi-Touch і сучасным убудаваным акумулятарам Apple, які працуе да 7 гадзін без падсілкоўкі. Дзякуючы тэхналогіям, якія MacBook атрымаў ад прафесійнай лінейкі MacBook Pro, ён стаў яшчэ больш цікавым рашэннем для студэнтаў і навучэнцаў, а таксама новых карыстальнікаў Mac. [20 кастрычніка]

Кампанія Apple прадстаўляе iTunes 9

iTunes 9 — найноўшая і самая дасканалая версія папулярнай праграмы для захоўвання і прайгравання мультымедыя. iTunes 9 мае вялікую колькасць перадавых функцый, сярод якіх Хатняя калекцыя і міксы Genius, а таксама абноўлены iTunes Store і палепшаная сінхранізацыя. [11 верасня]

Кампанія Apple прадстаўляе новы iPod nano з убудаванай відэакамерай

Новая версія папулярнага музычнага плеера iPod nano атрымала відэакамеру, мікрафон і дынамік. Зараз вы можаце паўсюль здымаць відэа, глядзець яго на iPod nano і публікаваць на YouTube. Новы iPod nano (мадэлі 8 ГБ і 16 ГБ) па-ранейшаму неверагодна тонкі і лёгкі, мае павялічаны 2,2-цалёвы дысплэй і корпус з паліраванага алюмінія ў неверагодных яскравых колерах. [11 верасня]

Apple презентую новую серыю iPod touch

Новы iPod touch — гэта гульні, музыка, відэа, пошта і Інтэрнэт у тваёй руце. iPod touch падтрымлівае распрацаваны Apple інавацыйны інтэрфейс Multi-Touch, выдатны 3,5-цалёвы шырокаэкранны шкляны дысплей, падтрымку Wi-Fi і Bluetooth, а таксама ўбудаваны сэнсар паскарэння і дынамік. Ўсё гэта схавана ў неверагодня тонкім металічным корпусе, які лёгка змяшчаецца ў кішэні. [11 верасня]

Кампания Apple выпускае каляровыя маделі iPod shuffle

Самы маленькі ў свеце iPod і першы музычны плэер, які можа размаўляць, зараз даступны ў пяці яскравых каляровых варыянтах па новым кошце. Інтуітыўна зразумелыя элементы кіравання iPod shuffle месцяцца на провадзе навушнікаў, что дазваляе слухаць музыку і кіраваць медыятэкай без позірка на кнопкі. [11 верасня]

Apple плануе выпуск Mac OS X Snow Leopard

Сёння кампанія Apple абвясціла аб тым, што Mac OS X 10.6 Snow Leopard з'явіцца ў продажы ў аўтарызаваных рэселераў Apple пасля 28 жніўня. У аснове Snow Leopard — дзесяцігоддзе паспяховых інавацый для OS X, сотні ўдасканаленняў, новыя тэхналогіі ядра і ўбудаваная падтрымка Microsoft Exchange. [25 жніўня]

Адукацыйны семінар для прафесіяналаў у Тэлецэнтры БДУ

У другой палове ліпеня на базе Тэлецентра Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта адбудзецца адукацыйны семінар для спеціялістаў відэа-мантажа. Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца прафесіяналы з вопытам работы ў праграмах нелінейнага мантажа і валоданнем англійскай мовай. Мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца конкурсны адбор кандыдыта на пасаду трэнера-выкладчыка нелінейнага мантажа ў праграммным пакеце Apple Final Cut Studio. Падрабязнасці [14 ліпеня]

Кампанія Apple выпускае Safari 4

Кампанія Apple выпускае Safari 4 — самы хуткі і самы інавацыйны ў свеце ўэб-браўзер. У першыню ён быў прадстаўлены ў лютым гэтага году ў выглядзе бэта-версіі. Safari 4 даступны для кампутараў Mac і Windows PС, мае новая ядро Nitro, якое апрацоўвае JavaScript ў 4,5 разы хутчэй, чым Safari 3. Сярод інавацыйных функцый Safari 4, якія робяць працу ў Інтэрнэт больш зручнай і зразумелай, — функцыі «Папулярныя старонкі», «Пошук старонак па гісторыі прагляду», «Cover Flow» і падтрымка сучасных ўэб-стандартаў, такіх як HTML 5 і сучасныя CSS-эфекты. [10 чэрвеня]

Кампанія Apple прадстаўляе Mac OS X Snow Leopard і Mac OS X Server Snow Leopard

Кампанія Apple прадстаўляе Mac OS X Snow Leopard — новую версію самай сучаснай у свеце аперацыйнай сістэмы, якая атрымала сотні ўдасканаленняў, новыя асноўныя тэхналогіі, бясплатную падтрымку Microsoft Exchange і новыя спецыяльныя магчымасці. Сістэма Snow Leopard будзе даступная для карыстальнікаў Mac OS X Leopard у выглядзе абнаўлення ў верасні 2009 году. Кампанія Apple таксама прэзентавала папярэднюю версію для распрацоўшчыкаў сістэмы Mac OS X Server Snow Leopard — цалкам 64-разраднай аперацыйнай сістэмы для сэрвераў UNIX, заснаванай на адчыненых стандартах, якая працуе амаль у два разы хутчэй сістэмы папярэдняга пакалення. [10 чэрвеня]

Навіны Apple: архіў інфармацыі

Прэс-рэлізы

RSS Feed