Ноўтбукі
MacBook
Самы даступны ноўтбук.У MacBook кожны знойдзе што-небудзь для сябе. Дзякуючы трываламу корпусу unibody з полікарбаната, таўшчыня якога складае ўсяго 2,74 см, а вага 2,13 кг, ён лёгка памесціцца ў заплечнік ці сумку. Убудаваны акумулятар працуе да 7 гадзін без падсілкоўкі. Вашы фотаздымкі, відэазапісы, гульні і вэб-сайты атрымаюць новае жыццё на эканамічным 13-цалёвым шырокім экране са светладыёднай падсветкай. А новы павялічаны трэкпад падтрымлівае пракрутку двума пальцамі, націск правай кнопкай і жэсты Multi-Touch.
Набыць
MacBook Pro
Самыя магутныя ноўтбукі.Уся справа ў прадукцыйнасці. Калі вам неабходныя прафесійныя магчымасці, падоўжаны час працы акумулятара і цудоўны шырокафарматны экран, новыя 13, 15 і 17-цалёвыя MacBook Pro гэта тое, што вам патрэбна на самой справе. Сучасныя мадэлі MacBook Pro маюць моцныя графічныя працэсары NVIDIA, на якіх можна запускаць ня толькі патрабавальныя прафесійныя праграмы, але і большасць гульняў, якія насычаны графікай. Пры ўсіх гэтых неверагодных характарыстыках, MacBook Pro застаецца дастаткова мабільным дзеля таго, каб саставіць вам кампанію ў дарозе.
Набыць
MacBook Air
Самы тонкі і лёгкі Mac.MacBook Air заўсёды гатовы да падарожжа. Без страты функцый, ён важыць усяго 1,36 кг і задае новыя стандарты для партатыўных кампутараў. Павялічаная прадукцыйнасць, палепшаная графіка NVIDIA, 13,3-цалёвы экран, поўнапамерная клавіятура і неверагодныя інавацыйныя рашэнні ў галіне бесправадной сувязі — MacBook Air быў створаны для жыцця ў бесправадным сусвеце.
Набыць
Настольныя кампутары
iMac
Дасканалы кампутар «усё-ў-адным».У iMac ёсць усё, што вам неабходна: экран, працэсар, графічная картка, жорсткі дыск, прывад аптычных дыскаў, убудаваная камера і шмат чаго яшчэ. Усё гэта схавана ў трывалым алюмініевым корпусе. Вялікія экраны са светладыёднай падсветкай ідэальна пасуюць для прагляду HD-відэа. Хуткія двухядзерныя працэсары Intel маюць тактавую частату ад 3,06 ГГц. Чатырохядзерныя працэсары Intel «Nehalem» значна павышаюць прадукцыйнасць. А бесправадная клавіятура і мыш Magic Mouse с падтрымкай тэхналогіі Multi-Touch пазбаўляюць працоўны стол ад непарадку.
Набыць
Mac Pro
Самы хуткі Mac.Mac Pro — гэта моц, якую нельга не заўважыць. З новым чатырохядзерным працэсарам Intel Xeon «Nehalem» і магутнымі графічнымі карткамі AMD і NVIDIA, ён амаль у два разы хутчэй, чым Mac Pro папярэдняга пакалення. Пры распрацоўцы гэтага кампутара ўлічваліся магчымасці пашырэння: кожная сістэма падтрымлівае да двух 30-цалёвых манітораў Apple Cinema HD і мільёны разнастайных канфігурацый.
Набыць
Mac mini
Самы маленькі і самы даступны Mac.Mac mini — гэта поўнафункцыянальны кампутар Mac у кампактным квадратным корпусе памерам 16,5 на 16,5 см. Вы можаце і далей карыстацца маніторам, клавіятурай і мышкай, якія ў вас ужо ёсць. Усё астатняе забяспечыць Mac mini з хуткім працэсарам Intel Core 2 Duo з тактавай частатой да 2,66 ГГц, аператыўнай памяццю да 4 ГБ і высокапрадукцыйным графічным працэсарам NVIDIA. Але Mac mini ня толькі самы кампактны настольны кампутар, ён яшчэ і самы эканамічны кампутар у свеце: у рэжыме чакання ён спажывае менш за 14 ват.
Набыць
Праграмнае забеспячэнне
Mac OS X
Самая дасканальная аперацыйная сістэма ў свеце.Mac OS X Snow Leopard — сучасная аперацыйная сістэма на аснове надзейнай платформы UNIX. Яна максімальная простая і інтуітыўна зразумелая для карыстальніка. Яна забяспечвае ўнікальнасць, надзейнасць, сумяшчальнасць і прастату выкарыстання кампутараў Mac. Новыя тэхналогіі, якія былі рэалізаваныя у Mac OS X Snow Leopard, дазваляюць на 100% выкарыстоўваць магчымасці сучаснага абсталявання і становяцца асновай для далейшых інавацыйных рашэнняў.
Набыць
iLife '09
Вашае жыццё ў лічбавым фармаце.iLife — гэта пакет праграм лічбавага стылю жыцця, які прапануе дадаткі для працы з фотаздымкамі, музыкай і відэа, а таксама для стварэння мультымедыйных DVD і ўласных вэб-сайтаў. Нічога падобнага вам не прапануе ніводны PC-кампутар. Пакет iLife '09 пастаўляецца з кожным новым Mac, а таксама прадаецца асобна.
Набыць
iWork '09
Дакументы, табліцы і прэзентацыі ў стылі Mac.iWork — папулярны пакет офісных дадаткаў, ў які ўваходзяць тры простыя ў выкарыстанні праграмы Pages — для стварэння і рэдагавання тэкставых дакументаў, Numbers — для эфектыўнай працы з формуламі, дыяграмамі і табліцамі, Keynote — для стварэння прэзентацый з пераходамі і эфектамі прафесійнай якасці. Пры дапамозе iWork, вы можаце лёгка адчыняць, захоўваць і ствараць сумяшчальныя з Microsoft Office файлы.
Набыць