Прадукцыя кампаніі Apple на выставе tibo'2007
З 24 па 27 красавіка ў мінскім футбольным манежы прайшла 14-я міжнародная спецыялізаваная выстава tibo'2007.
На стэндзе аўтарызаванага дылера і сэрвіс партнёра Apple у Беларусі кампаніі "Белы Церам" наведвальнікі выставы мелі магчымасць пазнаёміцца з сучасным мадэльным шэрагам прадукцыі Apple — кампутарамі Mac mini, iMac і Mac Pro, усёй лінейкай шырокафарматных манітораў Apple Cinema Displays, ноўтбукамі MacBook і MacBook Pro. На асобнай частцы стэнда былі прадстаўлены папулярныя лічбавыя прайгравальнікі iPod і разнастайныя аксэсуары да іх: навушнікі, акустычныя сістэмы, FM-трансмітэры ды іншыя вырашэнні, якія робяць жыццё карыстальніка iPod больш яскравым і займальным.
У межах выставы кампанія "Белы Церам" правела семінар прысвечаны прадукцыі Apple пад назвай "Свет Apple сёння. Кампутар — гэта проста!". На семінары адбылася прэзентацыя сучаснага мадэльнага шэрагу карыстальніцкай лінейкі кампутараў Apple і праграмнага забеспячэння, якое пастаўляецца разам з кожным Макам — гэта, у першую чаргу, аперацыйная сістэма Mac OS X 10.4 Tiger, праграмныя пакеты iLife і iWork. Акрамя таго, у чарговы раз былі прадстаўлены раздзелы сайтаў apple.com і apple.by, якія прысвечаны "жалезнай" і праграмнай прадукцыі, а таксама новы раздзел беларускага сайта Apple пад назовам "Медыя" — архіў артыкулаў аб прадуктах Apple, теле- і радыё праграм.
Асаблівую цікавасць ўдзельнікаў семінара выклікала дэманстрацыя пашыраных магчымасцей кампутараў Mac абумоўленая пераходам на працэсары Intel: запуск аперацыйнай сістэмы Windows XP пры дапамозе праграмнага дадатку BootCamp, а таксама магчымасць працы ў некалькіх аперацыйных сістэмах адначасова дзякуючы праграме Parallels Desktop.
Неабходна таксама адзначыць, што прадукцыя Apple прысутнічала на шэрагу стэндаў ня толькі ў якасці экспанатаў, але і як штодзённыя працоўныя прылады, што сведчыць аб значным росце папулярнасці кампутараў
На ўрачыстай цырымоніі закрыцця 14-й міжнароднай спецыялізаванай выставы tibo'2007 кампанія "Белы Церам" была ўзнагароджана дыпломам за папулярызацыю і прасоўванне прадукцыі Apple.







