Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»Дзесяцігоддзе кампаніі «Белы Церам»

«Белы Церам»: усё толькі пачынаецца!

27 студзеня 2007 першаму аўтарызаванаму дылеру і сэрвіс партнёру кампаніі Apple у Рэспубліцы Беларусь — кампаніі "Белы Церам" споўнілася 10 год.

Святкаванне юбілею кампаніі адбылося ў межах міжнароднай спецыялізаванай выставы Combit-2007 (Сучасныя тэхналогіі ў паліграфіі, выдавецтве, рэкламе), якая праходзіла ў Мінску з 27 люта па другое сакавіка 2007 года.

Традыцыйна на стэндзе кампаніі "Белы Церам" быў прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі Apple, які ў адрозненні ад іншых не з'яўляўся дапаможнымі прыстасаваннямі, а дэманстраваў сучасныя магчымасці прадукцыі кампаніі як у прафесійным, так і ў спажывецкім сегменце рынку.

Магчымасць пашырэння працоўнай прасторы прафесіянала дэманстравалася на прыкладзе мабільнага рашэння MacBook Pro і шырокафарматнага 30-цалёвага манітора. Сапраўднай разынкай стэнду кампаніі стаў 24-цалёвы кампутар iMac да якога ў якасці другога манітора быў падключаны графічны планшэт Wacom. Вялікую зацікаўленасць наведвальнікаў стэнду выклікала 64-бітная працоўная станцыя Mac Pro з двума дзьвух'ядзернымі працэсарамі Intel Xeon "Woodcrest". Камбінацыя кампутара Mac mini і 42-цалёвага тэлевізара выкарыстоўвалася для дэманстрацыі рэкламных і інфармацыйных матэрыялаў, якія былі цалкам зроблены пры дапамозе праграмнага забеспячэння Apple — Keynote з праграмнага пакету iWork.

Падчас выставы наведвальнікамі стэнда сталі студэнты і выкладчыкі паліграфічных, мастацкіх і тэхнічных навучальных устаноў нашай краіны, прафесійныя фатографы, дызайнеры, прадстаўнікі айчынных паліграфічных і выдавецкіх прадпрыемстваў, а таксама прадстаўнікі спецыялізаваных сродкаў масавай інфармацыі. Спецыяльнымі гасцямі стэнда кампаніі і святочнага вечара, які быў прысвечаны дзесяцігоддзю фірмы "Белы Церам" былі кіраўнікі сталічных і абласных тыпаграфій, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, сябры і партнёры кампаніі.