Apple Cinema Displays.
 
Тэхнічныя характарыстыкі Узнай больше о Cinema Displays на Apple.ru Learn more about Cinema Displays on Apple.com

Больш за чатыры мільёна кропак на плоскім экране першага 30-цалёвага манітора з высокім разрозненнем, які быў распрацаваны спецыяльна для персанальнага кампутара. Усе Apple Cinema Displays маюць алюмініевы корпус і ідэальна пасуюць вашаму Mac.

Убачыць лес і дрэвы

30-цалёвы Apple Cinema HD Display даруе вам прастору для візуалізацыі вашага ўяўлення і забяспечвае разрозненне для больш дасканалага рэдагавання. Павелічэнне экрана на 77% дазваляе ўбачыць дзьвухстаронкавы разварот і працаваць з тэкстам без змены поля пагляду. Размяшчайце фотаздымкі побач у Aperture ці праглядайце лепшы здымак у поўным памеры. Працуйце ў Photoshop з 30 слаямі ў палітры. Вывадзіце на экран цалкам стужку часу ў Final Cut Pro. Праглядайце адначасова 126 мікшэр-кантролераў Logic Pro ці чатыры розных рэжымаў выявы малекулы разам з субатамнымі дэталямі. І гэта толькі частка тых вялізарных пераваг, якія прапануе 30-цалёвы Apple Cinema HD Display.

Cinema Display HD Mac Pro
30-inch 23-inch 20-inch

Пазбавіцца тунэльнага эфэкта

Шырокаэкранны дызайн Apple Cinema Displays прапануе натуральны фармат упарадкавання дакументаў у тым выглядзе, у якім яго ўспрымае ваш разуменне — побач і злева на права. Праглядайце вэб-старонку і яе код побач ці доўгія стужкі часу відэа ў шырокім фармаце. 23-цалёвы манітор Cinema HD Display забяспечвае дасканалае разрозненне для адлюстравання шырокафарматных матэрыялаў High Definition. Фармат і разрозненне кожнага манітора аптымізаваны для ўсяго — высакаякасных выяў, апрацоўкі складаных графічных структур ці простага прагляду пошты.

Bezel

Адзін ці два майстэрскіх манітора

Выкарыстанне грунтоўнага анадзіраванага алюмінія дазволіла зрабіць корпус максімальна тонкім. Вы можаце ставіць некалькі манітораў побач з ледзь заўважным прамежкам і атрымліваць асалоду ад аднаіснай выявы на іх. Cinema Display, самы яркі з усіх манітораў Apple, быццам лунае над вашым працоўным месцам дзякуючы вытанчанай падножцы, якая дазваляе змяняць вугал агляду ад от -5° да 25°.

Dual 30 Cinema Displays

Падвоеная шырыня, 16-канальны слот PCI Express паўсюль

З архітэктурай PCI Express новы Mac Pro падтрымлівае шэраг прафесійных графічных картак для выканання спецыяльных задач. Да кожнага Mac Pro падключаецца два манітора, адзін з якіх можа быць 30-цалёвы Apple Cinema HD Display. Вы можаце пашырыць магчымасці Mac Pro да падключэння васьмі манітораў.

Выбірайце стандартную канфігурацыю з карткай разлічанай на асноўныя графічныя праграмы ці апцыянальныя канфігурацыі з карткамі ATI X1900 XT альбо NVIDIA Quadro FX 4500 класа працоўнай станцыі. Кожная з іх дазваляе падключэнне дзьвух 30-цалёвых Apple Cinema Display без блакавання трох астатніх слотаў пашырэння PCI Express на новым Mac Pro.(1)

15" MacBook з 30" Display

Пашыраная працоўная прастора

Падключыце ваш MacBook Pro да вялікага і яркага Apple Cinema Display каб атрымаць камбінацыю мабільнасці і пашыранай прасторы. Усе MacBook і MacBook Pro падтрымліваюць 23-цалёвыя Apple Cinema HD Display ці 20-цалёвыя Apple Cinema Display. Падтрымка dual-link DVI і 256Мб графічнай памяці дазваляюць падключыць масіўны 30-цалёвы Apple Cinema HD Display да кожнага MacBook Pro.

USB + FireWire ports

Перыферыйныя прыстасаванні

Кожны манітор мае хабы FireWire 400 і USB 2.0 (па два парта) для падключэння перыферыйных прыстасаванняў — прынтэраў, сканераў, лічбавых фота ці відэа камер. Не прынцыпова, падключаны манітор да Mac ці PC, вам будзе зручна карыстацца найноўшымі USB 2.0 прыстасаваннямі і прыладамі, сярод якіх, канешне, ваш iPod.

  1. 30-цалёвы Apple Cinema Display падтрымліваюць усе мадэлі кампутараў Mac Book Pro і MacBook (з дадатковым адаптэрам), а таксама 17-цалёвыя PowerBook G4 і 1.67ГГц 15-цалёвыя PowerBook G4 з 128Мб графічнай памяці і dual-link DVI.
 
Набыць

Спіс аўтарызаваных дылераў,
рэсэлераў і кропак раздробнага
продажу ў Беларусі.

Visit an Apple Store

Рэкамендаваны для Беларусі кошт прадукцыі Apple.

Сэрвіс, падтрымка, гарантыйнае абслугоўванне прадукцыі Apple у Беларусі.